RSS
Mobile
  • «««
  • Сёння ў 18.30 / 19.30 чарговы выпуск перадачы "Месца для Прэсы. У 19.30 / 20.30 Зміцер Вайцюшкевіч і “Простыя словы”. Слухайце Беларускае Радыё Рацыя на вольных хвалях 98,1 і 99,2 FM.
  • «««

Журналісты Беларускага Радыё Рацыя на волі (абноўлена)

29.04.2013

Палітыка

Bookmark and Share

З улікам часу, які журналісты правялі пасля затрымання ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў, каля 22 гадзін яны былі вызваленыя, зазначыў Аляксандр Ярашэвіч.

- Калі я вяртаўся з «Чарнобыльскага шляху», не думаў пра тое, што мяне затрымаюць. Але калі на прыпынку ўбачыў людзей, якія з'яўляліся супрацоўнікамі міліцыі ў цывільным і селі разам са мной у аўтобус, то я зразумеў, што могуць затрымаць. Мяне адвезлі ў ізалятар часовага ўтрымання, далі 3 сутак, пасля вызвалілі. Нават калі паказваеш міліцыянтам пасведчанне, што ты журналіст, гэта не абараняе цябе ад затрыманняў, сутак і т.п. Можна чакаць, што бліжэйшым часам супрацоўнікі пракуратуры дашлюць мне позву, каб я з'явіўся, і папярэдзяць мяне, што я працую на замежнныя СМІ без акрэдытацыі.

Адвакат Ярашэвіча Аляксандр Галіеў указаў на недакладнасці ў паказаннях сведак, а таксама на тое, што рапарты ўсіх трох міліцыянераў былі абсалютна ідэнтычныя. Абаронца паведаміў, што яго кліенты пасля вызвалення маюць намер абскардзіць прысуд.

* * *

Затрыманыя пасля акцыі "Чарнобыльскі шлях" журналісты Беларускага Радыё Рацыя Аляксандр Ярашэвіч і Генадзь Барбарыч прызнаныя вінаватымі ў непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі і асуджаныя на трое сутак арышту.

З улікам часу, які журналісты правялі пасля затрымання ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў, у 21.45 яны мусілі выйсці на волю. Кажа наша карэспандэнтка Вольга Чарных:

- На гэты момант мы чакаем Генадзя Барбарыча і Аляксандра Ярашэвіча перад будынкам Савецкага РАУСа ў Менску. Пакуль што іх не адпусцілі. Відаць, афармляюць дакументы. Спадзяемся, што з хвіліны на хвіліну яны мусяць выйсці. Літаральна 20 хвілінаў таму ад Савецкага РАУСа ад'ехала машына, у якой павезлі арыштаваных актывістаў «Еўрапейскай Беларусі» і анархісцкага руху ў Беларусі ў пастарунак на Акрэсціна. Яны атрымалі па 3 і 10 сутак адміністрацыйнага арышту.

Па абедзвюх справах паказанні далі сведкі — супрацоўнікі гарадскога УУС. Яны паведамілі, што патрулявалі тэрыторыю ў раёне праспекта Машэрава, калі іх увагу прыцягнулі двое маладых людзей, якія паводзілі сябе падазрона: "аглядаліся" і "пераглядаліся". Калі ў іх запатрабавалі дакументы, маладыя людзі, паводле слоў сведак, паспрабавалі ўцячы, "прысядалі на зямлю, размахвалі рукамі, хапалі за адзенне, абхоплівалі міліцыянераў за тулава", пасля чаго іх пасадзілі ў службовы аўтамабіль. 

Адвакат Ярашэвіча Аляксандр Галіеў указаў на недакладнасці ў паказаннях сведак, а таксама на тое, што рапарты ўсіх трох міліцыянераў былі абсалютна ідэнтычныя. Абаронца паведаміў, што яго кліенты пасля вызвалення маюць намер абскардзіць прысуд. 

Таксама затрыманыя пасля "Чарнобыльскага шляху" грамадзянскія актывісты рашэннямі суда Савецкага раёна прыгавораныя да адміністрацыйнага арышту: Вячаслаў Дашкевіч — на пяць сутак, Ігар Трухановіч, Дзмітрый Чарняк і Аляксандр Тарнагурскі — на дзесяць сутак.

* * *

У судзе Савецкага раёна Менска завяршыўся разгляд адміністрацыйных справаў журналістаў Беларускага Радыё Рацыя - Генадзя Барбарыча і Аляксандра Ярашэвіча, якіх асудзілі на 3 сутак. Журналісты павінныя выйсці на волю а 21.45.

Паводле міліцэйскіх рапартаў, іх затрымалі побач з крамай “Акіян” пасля сканчэння акцыі “Чарнобыльскі шлях” ў Менску. Сведкамі выступаюць міліцыянты Рэўт і Карповіч.

Агулам сёння судзяць шасцярых чалавек, затрыманых у час акцыі 26-га красавіка, або пасля яе. Ёсць і першы прысуд, паведаміла ў нашым эфіры праваабаронца Алеся Якубоўская.

Алеся Якубоўская: У Савецкім судзе праходзіць шэсць судоў, на якіх таксама судзяць двух журналістаў. Ужо вядомы першы прысуд - Дашкевічу Вячаславу далі 5 сутак. Усіх судзяць па артыкулу 23.4 - гэта непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі, акрамя Трухановіча. Трухановіча судзяць па артукуле 23.34 - гэта ўдзел у несанкцыянаваным пікеце, дзіўна, бо "Чарнобыльскі шлях" быў дазволены. 

РР: Чаму так доўга працягваюцца судовыя пасяджэнні?

Алеся Якубоўская: Працэсы доўжацца даволі доўга, кожны працэс доўжыцца каля гадзіны, а нават і даўжэй. Іх прывезлі ў абед, магчыма таму ўсё так зацягнулася. Справы разглядаюцца доўга, робіцца шмат перапынкаў, вельмі доўга выносяць пастановы. Чаму так доўга выносяць гэтыя пастановы? Магчыма, каб маральна, псіхалагічна, а можа быць гэта проста лагістычныя пытанні, якія займаюць шмат часу. Хачу таксама адзначыць, што ў суд не дазваляюць праходзіць людзям, якія маюць камеры, фотаапараты ці ноўтбукі.

РР: Журналістаў у будынак суда не пускаюць?

Алеся Якубоўская: Пускаюць, але толькі без тэхнікі.

РР: Якая сітуацыя ў судзе?

Алеся Якубоўская: Вельмі шмат людзей, цэлы натоўп. Шмат людзей у самім судзе, поўныя залі, не хапае месца. Атмасфера не вельмі напружаная, але шмат людзей і АМАПаўцаў.

Суд над журналістамі нашага радыё Генадзем Барбарычам і Аляксандрам Ярашэвічам - працягваецца. Амапавец Сяргей Рэут сведчыў, што журналіст Ярашэвіч не падпарадкоўваўся міліцыі, размахваў рукамі. 

Журналіст заявіў, што паказаў пасведчанне міліцыянтам, ды выканаў іх загад ехаць у пастарунак.

Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя

* * *

У судзе Савецкага раёна Менска адбываецца разгляд адміністрацыйных спраў журналістаў Беларускага Радыё Рацыя Генадзя Барбарыча і Аляксандра Ярашэвіча. Іх вінавацяць у непадпарадкаванні патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі, якое, нібыта мела месца ў час “Чарнобыльскага шляху” 26 красавіка. Суддзя - Кірыл Полулех. Да будынку суда пад'ехаў аўтобус з супрацоўнікамі АМАПу.

На прамой сувязі з Менска нашая карэспандэнтка Вольга Чарных:

- Ужо пачаліся працэсы над актывістам анархісцкага руху Беларусі Ігарам Трухановічам і актывістам “Еўрапейскай Беларусі” Вячаславам Дашкевічам. Вядома, што адвакат Аляксандра Ярашэвіча і Генадзя Барбарыча ужо пачаў знаёміцца са справамі і справа перададзена суддзі. Цяпер мы чакаем, калі пачнецца непасрэдна судовае паседжанне. Мне ўдалося цераз шчыліну ў дзвярах залы судовых паседжанняў пабачыць Генадзя Барбарыча. Ён усміхаецца, знаходзіцца ў добрым настроі, таму спадзяемся, што справа скончыцца пазітыўна для нас.

"Нягледзячы на ціск, журналісты Беларускага Радыё Рацыя выконваюць свой прафесійны абавязак. Такімі журналістамі мы ганарымся”, - кажа Старшыня ўправы Радыё "Рацыя" Яўген Вапа. Паводле яго, у сучаснай Беларусі на акцыях незалежныя журналісты заўсёды рызыкуюць:

– З году ў год змяншаецца колькасць удзельнікаў такіх дэманстрацый. Той, хто выходзіць, хто безупынна вядзе сваё змаганне, павінен быць пад увагай журналістаў. Мы павінны гэта асвятляць, але адначасна мы і самыя ідзем на такую ж рызыку. Журналісты Беларускага Радыё Рацыя не першы і не апошні раз маюць справу са штрафамі, следчым ізалятарам, папярэджаннямі. Гэта вельмі важна, што нашае радыё мае такіх журналістаў, такімі журналістамі мы ганарымся.

У менскім офісе Беларускага Радыё Рацыя на выхадных пабывалі невядомыя, пра што раней ужо паведамлялі нашыя карэспандэнты.

Старшыня ўправы нашага радыё Яўген Вапа пашырыў заяву з нагоды затрымання супрацоўнікаў, дзе заклікаў “незалежныя сродкі масавай інфармацыі, дэмакратычныя партыі і арганізацыі, асобных людзей, выказаць салідарнасць з нашымі затрыманымі калегамі".

Беларускае Радыё Рацыя

* * *

Адбываюцца працэсы над затрыманымі 26-га красавіка журналістамі Беларускага Радыё Рацыя Генадзем Барбарычам і Аляксандрам Ярашэвічам. Судзяць таксама чатырох удзельнікаў «Чарнобыльскага шляху». Журналістаў і праваабаронцаў выгналі з судовай залі. Патлумачылі, што ў судзе - абед.

Сталі вядомыя падрабязнасці справы затрыманага актывіста анархісцкага руху Ігара Трухановіча – перадае нашая карэспандэнтка Вольга Чарных:

- Як мы даведаліся ад адваката, Ігара Трухановіча будуць судзіць па двух артыкулах – гэта незаконнае пікетаванне і супраціўленне супрацоўнікам міліцыі. Насамрэч, не зразумела як яго можна судзіць за незаконнае пікетаванне, калі “Чарнобыльскі шлях” быў санкцыянаваны ўладамі. Таму адвакат паабяцаў, што будзе разбірацца з прад’яўленым абвінавачваннем. Закончыўся абед у судзе Савецкага раёна, і мы чакаем, калі нас пусцяць унутр. Ужо вядома, што нельга праносіць з сабой фота- і відэаапаратуру, не пусцяць з ноутбукамі і планшэтамі. Будзем чакаць развіцця падзеяў і інфармаваць пра гэта слухачоў Радыё Рацыя.

* * *

Затрыманых журналістаў нашага радыё Генадзя Барбарыча і Аляксандра Ярашэвіча прывезлі ў суд Савецкага раёна Менска. Яны кансультуюцца з адвакатамі. У судзе абвесцілі перапынак да 14.00 і папрасілі ўсіх выйсці з будынка. На месцы знаходзіцца наша карэспандэнтка Вольга Чарных:

- Нашыя журналісты і яшчэ чацвёра актывістаў “Еўрапейскай Беларусі” і анархісцкага руху кансультуюцца з адвакатамі і чакаюць судовых працэсаў. Тут вельмі шмат журналістаў, вельмі шмат людзей прыйшло падтрымаць журналістаў Радыё Рацыя і актывістаў. Нам удалося пабачыць Аляксандра Ярашэвіча і Генадзя Барбарыча. Яны бадзёрыя, усміхаюцца і знаходзяцца ў добрым настроі. Нас гэта вельмі радуе. Мы чакаем прызначэння судовых паседжанняў і будзем сачыць за падзеямі далей. 

* * *

Затрыманых пасля акцыі "Чырнобыльскі шлях" журналістаў Радыё Рацыя Генадзя Барбарыча і Аляксандра Ярашэвіча вывезлі з турмы на Акрэсціна разам з чатырма іншымі затрыманамі. Разам з імі будуць судзіць таксама актывістаў Дзмітрыя Чарняка, Аляксандра Тарнагурскага і прадстаўніка "Еўрапейскай Беларусі" Вячаслава Дашкевіча.

З апошняй інфармацыяй Вольга Чарных:

- Быў затрыманы таксама Ігар Трухановіч, яго ў час затрымання білі і брутальна кінулі ў аўтобус. Тут вельмі шмат сведкаў, якія распавядаюць пра тое, што актывістаў затрымалі без супраціўлення. Таму не было ніякай прычыны для затрымання гэтых людзей. Мы чакаем, калі іх прывязуць у будынак суда, але ніякай інфармацыі на гэты конт нам пакуль не даюць. Спадзяемся, што бліжэйшым часам стане вядома, што з імі адбываецца.

* * *

У суд Савецкага раёна Менска пакуль не даставілі журналістаў Радыё Рацыя Генадзя Барбарыча і Аляксандра Ярашэвіча. Іх затрымалі ў час асвятлення акцыі "Чарнобыльскі шлях" і вінавацяць у непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцы. На месцы знаходзіцца наш карэспандэнт Вольга Чарных:

- Каля суда шмат журналістаў. Мы ўсе чакаем, пакуль прывязуць Генадзя Барбарыча і Аляксандра Ярашэвіча. Але пакуль што, па інфармацыі адвакатаў, у суд не прывезлі нават дакументаў нашых калегаў. Хачу адзначыць, што яны былі затрыманыя ў час санкцыянаванай уладамі акцыі “Чарнобыльскі шлях 2013” і абвінавачваюцца ў непадпарадкаванні міліцыі. Мы чакаем новай інфармацыі пра нашых калег і будзем інфармаваць слухачоў Радыё Рацыя пра тое, што тут адбываецца.

Беларускае Радыё Рацыя, Менск

* * *

У Менску пачынаецца суд над журналістамі Радыё Рацыя Генадзем Барбарычам і Аляксандрам Ярашэвічам, якіх затрымалі пасля акцыі "Чарнобыльскі шлях". Па словах прэс-сакратара Беларускай асацыяцыі журналістаў Барыса Гарэцкага, калі абодвух будуць вінаваціць у непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі, то ім пагражае толькі штраф без адміністрацыйнага арышту.

- Генадзя Барбарыча і Аляксандра Ярашэвіча будуць судзіць, па папярэдняй інфармацыі, нібыта за непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі. У чым гэта праяўлялася – невядома, бо яны толькі здолелі мне патэлефанаваць і сказаць, што знаходзяцца ў РАУСе. А ўжо пасля на Акрэсціна мне распавялі пра адміністрацыйны пратакол. Ці можна верыць супрацоўнікам міліцыі – гэта выявіцца сёння. Аднак, адміністрацыйны арышт, як мінімум, журналістам не пагражае. Сёння справа скончыцца ў любым выпадку толькі штрафам.

Пры гэтым затрыманне Генадзя Барбарыча і Аляксандра Ярашэвіча да суда не парушае дзейснае заканадаўства, адзначае Барыс Гарэцкі. 

Па апошняй інфармацыі, пакуль нашыя журналісты знаходзіліся за кратамі, не выключана, што у менскім офісе Радыё Рацыя нехта пабываў, паведамляе наш карэспандэнт Рыгор Сапяжынскі:

- Я з’явіўся ў офісе а 8-й раніцы і пабачыў, што дзверы незамкнёныя. У самім офісе ўся тэхніка, усе асабістыя рэчы знаходзяцца на месцы. На першы погляд - нічога не прапала. Канешне, я не выключаю, што тут пабываў нехта з непажаданых гасцей, бо, як вядома, ключы Аляксандра Ярашэвіча і Генадзя Барбарыча знаходзяцца зараз на Акрэсціна.  

Карэспандэнты «Радыё Рацыя» Генадзь Барбарыч і Аляксандр Ярашэвіч былі затрыманыя 26 красавіка пасля заканчэння дазволенай мінскімі ўладамі акцыі «Чарнобыльскі шлях», адкуль вялі рэпартаж і мелі пры сабе журналісцкія пасведчанні. Радыё Рацыя неаднаразова звярталася ў Міністэрства замежных спраў Беларусі з просьбай акрэдытаваць сваіх журналістаў, але заўсёды атрымлівала адмоўны адказ.

Беларускае Радыё Рацыя

* * *

Пасля акцыі "Чарнобыльскі шлях" былі затрыманыя журналісты Радыё Рацыя Генадзь Барбарыч і Аляксандр Ярашэвіч. Спачатку іх даставілі ў аддзяленне міліцыі Савецкага раёна Менска, а затым перавезлі ў сталічны Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў на вуліцы Акрэсціна. Суды над затрыманымі пройдуць сёння. Нашых журналістаў пачнуць судзіць у 10 гадзін за непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі.

* * *

Менскіх карэспандэнтаў нашага радыё Генадзя Барбарыча і Аляксандра Ярашэвіча чакае суд. Выходныя яны праводзяць у цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна.

Паводле прэс-сакратара Беларускай асацыяцыі журналістаў Барыса Гарэцкага, гэта будзе суд Савецкага раёну Менску. Раніцай у ізалятары адмовіліся ўзяць перадачу для затрыманых:

- Раніцай мы разам з жонкай Аляксандра Ярашэвіча наведалі Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна. Там катэгарычна адмовіліся прымаць перадачы, а таксама паведамілі, што журналісты Генадзь Барбарыч і Аляксандр Ярашэвіч абвінавачваюцца паводле артыкула 22.34 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях – гэта непадпарадкаванне міліцыянтам. Дзе адбывалася гэтае непадпарадкаванне, што яны канкрэтна рабілі, нам не паведамілі, але сказалі, што ёсць такія пратаколы, якія будуць разгледжаны ў судзе ў панядзелак.  

Генадзя Барбарыча і Аляксандра Ярашэвіча затрымалі пасля “Чарнобыльскага шляху” ў Менску – акцыі, дазволенай гарадскімі ўладамі.

Яна Запольская, Беларускае Радыё Рацыя

* * *

У Савецкім РУУС Менска знаходзяцца журналісты нашага радыё Генадзь Барбарыч і Аляксандр Ярашэвіч. Яны здолелі патэлефанаваць у БАЖ і паведаміць, што былі схопленыя пасля асвятлення чарнобыльскай акцыі.

Нам удалося звязацца з Генадзем Барбарычам, але пасля кароткай размовы міліцыянт загадаў яму выключыць тэлефон.

РР: Генадзь, дзе вы зараз, як выглядае сітуацыя?

Генадзь Барбарыч: Мы ў Савецкім РУУСе, асобна, я ў калідоры, а Ярашэвіч у зале, дзе затрыманыя. Нас зафіксавалі, праверылі нашыя дадзеныя. 

Міліцыянт: Тэлефон выключай, у кішэню пакладзі... 

Нагадаем, што двума гадзінамі раней затрымлівалі журналістак "Нашай Нівы" Аксану Рудовіч і Ірыну Арахоўскую, а праз гадзіну пасля затрымання іх выпусцілі.

Журналісты былі затрыманыя пасля сканчэння дазволенай менскімі ўладамі акцыі “Чарнобыльскі шлях”, адкуль вялі рэпартаж і мелі пры сабе пасведчанні БАЖ.

Пасля поўначы журналістаў на вачох у калег вывелі з РУУС, пасадзілі ў міліцэйскую машыну і як адміністратыўна затрыманых накіравалі ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў на вуліцы Акрэсціна, дзе яны прабудуць да суда ў панядзелак.

У чым абвінавачваюць журналістаў пакуль невядома. Менскія карэспандэнты нашага радыё перададуць сёння затрыманым калегам перадачы.

Анна Шайкоўская, Беларускае Радыё Рацыя

Фота Барыса Гарэцкага, Рыгора Сапяжынскага

Версія для друку

Аляксандр Ярашэвіч:

Алеся Якубоўская:

Яўген Вапа:

Вольга Чарных:

Рыгор Сапяжынскі:

Барыс Гарэцкі:

Барыс Гарэцкі:

Генадзь Барбарыч:

Каментары:

Назва:
Змест:
Аўтар:
Код з малюнка: (лічбы)  

Каментары:

тэма:

29.04.2013 19:56:00

трымайцеся!

Подпіс: Гомель

тэма: Не только в Миске

29.04.2013 17:36:34

Да, Алиса, такая ситуация не только у Вас в Минске. А парни молодцы! Держитесь!

Подпіс: Сергей

тэма:

27.04.2013 19:31:48

Трымайцеся, сябры! Гэта ацэнка працы вашага радыё. Вы не першыя ахвяры і не апошнія, пракуль будзе гэты фашыстска-лукашыстскіі рэжым!

Подпіс: Аліса

« усе навіны || «« на галоўную старонку

Арт-каментар Алега Мініча

 

 

 
 
 

Instagram

_____________________________

 

 

 

 

Блогі Рацыі:

Сёння ў эфіры:


 

 

Бітвы народаў

 

 

 

 

Простыя словы

 

_______________________________

surveys & polls

Усе песні можна паслухаць у перадачы:

Беларуская музыка, Кашлаты Вох, Akute, Дзецюкі, Зміцер Вайцюшкевіч, Re1ikt, Ляпіс Трубяцкі
 
 

Падляшскі канцэрт пажаданняў, radio racja podlaski koncert życzeń, kancert pażadanniau

______________________________

“Беларускі Беласток”


Паглядзець вялікую мапу

 

 

 

З Рацыяй – на край Зямлі, гісорыя
 

 

 
 

Надвор'е. Беласток     Надвор'е. Гродна, Горадня, Гародня, Гродно, Grodno, Hrodna

 

Надвор'е. Горад Бяла-Падляска     Надвор'е. Брэст Берасьце, Brest, Берасце, Брест, Берестье, Briest, Берестя, Brześć

 

       Курс валют ў Беларусі.     Курс валют ў Беларусі.

 

 

              

 

 
Навіны з

Перайсці да архіўнай версіі сайта

line
15-472 Беласток, вул. Цепла 1/7
e-mail: info@racyja.com
тэл. сакратарыята +48 85 676 80 20
skype: racyja
fax: +48 85 676 80 25
тэл. для слухачоў +48 85 654 51 51
тэл. для SMS +48 508 667 663
тэл. рэдакцыі +48 85 676 80 24

Беларускае Радыё Рацыя
фінансуецца

Міністэрствам замежных спраў
Рэспублікі Польшча

 

Kingdom of the Netherlands Wielka Brytania w Polsce Ministerstwo Administracji i Cyfryzacji Civil Rights Defenders Тыднёвік беларусаў у Польшчы Беларуская Народная Рэспубліка Праваабарончы цэнтр «Вясна» palitviazni.info International Media Support Partnerstwo Wschodnie - Eastern Partnership European Radio for Belarus Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка камунікат.org  Першая беларуская палітычная сацыяльная сетка