RSS
Android Player

Галоўная

 

У львоўскай турме чыталі вершы ў падтрымку беларускіх палітвязняў (фота)

19.05.2013 11:21

Паэзія за кратамі гучала ва ўкраінскім горадзе Львове. Мерапрыемства абылося ў рамках Міжнароднага дня музеяў і прайшло ў турме на Ланцкога. Ініцыятарамі правядзення такой імпрэзы выступілі арганізатары Дзён беларускай і шведскай літаратуры. Удзельнікі мерапрыемства чыталі вершы Уладзіміра Някляева і Алеся Бяляцкага.

Парады эканамічнага эксперта на Беларускім Радыё Рацыя

17.05.2013 16:49

Гарадзеншчына, Берасцейшчына, Падляшша – трансгранічная супраца, замежны гандаль, вандроўкі ды пакупкі. Дарыюш Данілюк знойдзе адказы на самыя розныя пытанні, між іншым пра...

Незвычайнае падарожжа Пятра Дудановіча (абноўлена, фота)

18.05.2013 16:21

З Варшавы ў Берасце праз Арменію. Сябра Радыё Рацыя Пётр Дудановіч рушыў у вандроўку на ровары. Адлегласць каля 7 тысячаў кіламетраў - плануецца праехаць за 45 дзён. Па дарозе 10 краінаў. Першы прывал – польскі горад Сандомеж.

Беларусы пікетавалі пасяджэнне Міжнароднай федэрацыі хакея (фота)

19.05.2013 10:29

У Швецыі беларусы пікетавалі будынак, дзе адбывалася пасяджэнне Міжнароднай федэрацыі хакея. Актывісты патрабавалі ўзняць пытанні вызвалення палітычных вязняў у Беларусі і правядзення чэмпіянату свету па хакеі 2014 года ў Беларусі.

Журналіст Радыё Рацыя Аляксандр Ярашэвіч на свабодзе

18.05.2013 21:50

Пасля 12-ці сутак адміністрацыйнага арышту выйшаў на волю журналіст нашага Беларускага Радыё Рацыя Аляксандр Ярашэвіч. Каля сценаў менскага ізалятара на Акрэсціна яго сустракалі блізкія, сябры і журналісты.

Палітыка:

"Маладыя дэмакраты" падалі дакументы на рэгістрацыю

20.05.2013 18:14

Дакументы на рэгістрацыю рэспубліканскага моладзевага грамадскага аб'яднання "Маладыя дэмакраты" пададзены на рэгістрацыю ў Міністэрства юстыцыі Беларусі. "Маладыя дэмакраты" — моладзевая структура Аб'яднанай грамадзянскай партыі. З'езд арганізацыі прайшоў 14 красавіка ў Менску.

Тры апазіцыйныя структуры абвясцілі пра сваё стратэгічнае партнёрства

20.05.2013 17:29

Грамадская кампанія "Гавары праўду", Рух "За свабоду" і Партыя БНФ абвясцілі пра сваё стратэгічнае партнёрства. На першым этапе высілкі вызначаных структураў будуць накіраваныя на сумеснае правядзенне Народнага рэферэндуму. Уздымацца будуць найбольш важныя пытанні развіцця краіны.

Павел Севярынец: Улада баіцца незалежных журналістаў

20.05.2013 10:53

Палітзняволены Павел Севярынец лічыць, што рэжым траціць грошы не на пераадоленне наступстваў эканамічнага крызісу, не на змаганне са злачыннасцю, а на барацьбу з іншадумцамі.

Еўрасаюз хоча змагацца з кантрабандай разам з Беларуссю

18.05.2013 17:08

Еўрасаюз хоча дамовіцца з Беларуссю пра стратэгічнае партнёрства ў падатковай сферы і барацьбе з кантрабандай. Пра гэта заявіў еўракамісар ад Літвы Альгірдас Шамета, які адказвае за падатковыя пытанні.

Ці плануе Вольга Карач балатавацца ў прэзідэнты?

18.05.2013 16:13

Школьная настаўніца з Віцебску і магістар палітычных навук мяркуе, што жанчына здолее скласці сур'ёзную канкурэнцыю Аляксандру Лукашэнку.

Грамадства:

Гістарычная знаходка палаца Нямцэвічаў (фота)

20.05.2013 17:41

У вёсцы Скокі Берасцейскага раёна адкапалі флігелі палаца Нямцэвічаў. Гэтая частка гісторыка-культурнага комплексу датуецца першай паловай ХХ стагоддзя. Гэта згодна з афіцыйным архіўным дакументам і гравюрай. Для параўнання: галоўны комплекс быў заснаваны напрыканцы XVIII стагоддзя. Раскопкамі флігеляў займаецца дацэнт кафедры славянскіх народаў гістарычнага факультэта Берасцейскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта Аляксандр Башкоў разам з групай студэнтаў.

Гародня прымае Еўрапейскі фестываль-2013

20.05.2013 17:45

Як стаць валанцёрам Еўрапейскай валанцёрскай службы? Якім чынам Еўразвяз супрацоўнічае з краінамі “Усходняга партнёрства”? Пра магчымасці, якія даюць еўрапейскія праграмы грамадзянам Беларусі, гарадзенцы даведаюцца на сустрэчах у межах Еўрапейскага міжкультурнага фестывалю-2013.

У Бярозе з’явіліся ўлёткі ў падтрымку Алеся Бяляцкага (фота)

20.05.2013 15:06

Так адрэагавалі неабыякавыя грамадзяне на ўціск на кіраўніка праваабарончага цэнтра “Вясна” Алеся Бяляцкага, які адбывае пакаранне ў калоніі №2 горада Бабруйска. 

Жыхары Баранавіч дабіваюцца трансляцыі незалежных тэлеканалаў (фота)

20.05.2013 13:51

Жыхары Баранавіч накіравалі зварот у Адміністрацыю кіраўніка краіны, з просьбай вярнуць тэлеканал “Еўраньюс”, а таксама прадаставіць магчымасць глядзець незалежны беларускамоўны канал “Белсат” і тэлеканалы суседніх краін: Польшчы, Украіны, Расіі.

Талака ў Курапатах

20.05.2013 11:26

З 25 траўня па 3 чэрвеня ў Курапатах пройдзе нацыянальная талака: тэрыторыю ўрочышча валанцёры расчысцяць ад галінаў і смецця, плануецца высадка кветак. Работы ў лясным масіве будуць праводзіцца сумесна з “Зелянбудам”.

Эканоміка:

Берасцейцы: Праезд падаражэў, а заробкі і пенсіі засталіся ранейшымі

20.05.2013 18:35

Тысяча сямсот за праезд у аўтобусе і тралейбусе і пяць тысяч за праезд у маршрутным транспарце. У Берасці павысілі кошты на квіткі ў грамадскім транспарце. Раней яны складалі тысяча трыста і чатыры тысячы рублёў адпаведна. Жыхары горада над Бугам лічуць неабходным разам з коштамі на праезд павысіць заробкі і пенсіі.

Індыя як стратэгічны партнёр Беларусі

20.05.2013 16:27

Аляксандр Лукашэнка прапанаваў Індыі нарошчваць гандлёва-эканамічныя сувязі з Беларуссю. Гэта адбылося ў час сустрэчы са спікерам Народнай Палаты парламента Індыі Мэйрам Кумарам. На думку эканаміста Леаніда Заікі, Беларусь можа толькі разлічваць на вяртанне да ранейшага роўню індыйскага імпарту калійных угнаенняў.

Беларусь - лідар па росце спажывецкіх цэн

20.05.2013 10:41

Беларусь - лідар па росце спажывецкіх цэн у студзені-красавіку сярод краін-рэспублік былога СССР. Пра гэта сведчыць аналіз дадзеных нацыянальных органаў статыстыкі. За чатыры месяцы кошты ў Беларусі падвысіліся амаль на 6 працэнтаў. 

Праезд у грамадскім транспарце зноў даражэе

19.05.2013 15:14

У Беларусі ў бліжэйшыя дні вырасце кошт праезду ў грамадскім транспарце. У Нацыянальным рэестры прававых актаў зарэгістравана рашэнне Гомельскага аблвыканкама ад 16 траўня «Аб тарыфах на гарадскія перавозкі пасажыраў усімі відамі транспарту ў рэгулярных зносінах». Згодна з ім з 20 траўня праезд падаражэе на 21% да 1700 рублёў.

Менчукі шакаваныя цэнамі на Камароўскім рынку

18.05.2013 15:19

Кошты на “Камароўскім” рынку шакуюць менчукоў. Чарэшня каштуе па 100 тысячаў. Амаль уся чарэшня, якая прадаецца, прывезеная з Узбекістану. Дарэчы, маладой беларускай бульбы на прылаўках пакуль няма.

Культура:

Свята Жыровіцкай Іконы Божай Маці (фота)

20.05.2013 15:09

Сёння, 20 траўня, сотні праваслаўных вернікаў з’ехаліся ў вёску Жыровічы Слонімскага раёна на вялікае свята Жыровіцкай Іконы Божай Маці. 

Абвешчаны конкурс эсэ “Жанчыны – мы разам”

20.05.2013 14:59

“Жанчыны – мы разам” – конкурс эсэ пад такою назваю арганізуюць супольна польскі фонд “My razem” ды камітэт абароны рэпрэсаваных “Салідарнасць”. Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца жанчыны з Беларусі і Польшчы, каб падзяліцца сваім досведам змагання з аўтарытарызмам. Як адзначае старшыня фонду “My razem” Таццяна Іванова, пры дапамозе конкурсу жанчыны з Польшчы і Беларусі маюць магчымасць бліжэй пазнаёміцца.

У Беларусі пройдзе “Еўрапейскі міжкультурны фестываль”

20.05.2013 13:15

У Беларусі cтартуе “Еўрапейскі міжкультурны фестываль”. Галоўная мэта мерапрыемства - стварыць камунікацыйную пляцоўку для культурнага дыялогу і распавесці беларусам пра гісторыю і традыцыі краін-удзельніц Еўразвяза, а таксама дзяржаў, якія ўваходзяць у ініцыятыву “Усходняе партнёрства”.

Баранавіцкія сябры ТБМ выдалі паштоўку да 175-годдзя Каліноўскага (фота)

20.05.2013 12:41

Баранавіцкія сябры суполкі Таварыства беларускай мовы выдалі паштоўку да 175-годдзя з дня народзінаў Кастуся Каліноўскага.

Бабруйская выстава “Па-за колерам” (фота)

19.05.2013 22:48

Жыхароў Бабруйску ў міжнародны дзень музеяў чакалі дзве цікавыя выставы. Першая складалася з працаў мясцовых мастакоў – “Бабруйскі Кацёл”. Размешчаны карціны былі ў адной палове выставачнай залі. А ў другой палове была адкрыта выстава мастака Гены Іванова, нараджэнца Бабруйску, які зараз жыве ў брытанскім Норвічы.

Сумежжа:

У Беластоку адкрылі рэгіянальны асяродак міжнароднай дэбаты

20.05.2013 17:05

Яго галоўнай мэтай з’яўляецца стварэнне базы дадзеных магчымай міжнароднай супрацы з краінамі Усходняй Еўропы. У прыватнасці, у гаспадарчым, культурным, сацыяльным ды адукацыйным аспектах.

У Варшаве прэзентуюць кнігу “Жыццё пасля турмы”

20.05.2013 12:20

У польскай сталіцы адбудзецца прэзентацыя новай кнігі Аляксандра Тамковіча пра лёс былых палітвязняў. “Беларускі дом інфармацыйны” і сайт “Хартыя'97” запрашаюць на сустрэчу з беларускім незалежным журналістам Аляксандрам Тамковічам і на прэзентацыю яго новай кнігі “Жыццё пасля турмы”.

Роварны рэйд памяці генерала (фота)

19.05.2013 17:25

Сябры Беларускай Нацыянальнай Памяці разам з іншымі актывістамі правялі роварны рэйд памяці генерала Станіслава Булак-Балаховіча. Рэйд прайшош ўжо 4-ы год запар ў Варшаве па месцах, звязаных з імем генерала.

Варшаўская імша па-беларуску

19.05.2013 16:19

У Варшаве праходзіць святая імша па-беларуску. Арганізатары запрашаюць беларусаў, якія гасцююць, жывуць або вучацца ў польскай сталіцы па адрасе: Freta 8/10. Ідэя святой iмшы па-беларуску ўзнікла яшчэ ў 2001 годзе ў беларускіх студэнтаў, што вучыліся ў Варшаве.

У Варшаве адвіравала “Ноч музеяў”

19.05.2013 13:10

Культурная праграма ноччу, ці «Ноч музеяў». Варшава, як і шмат іншых гарадоў па ўсім свеце, усю ноч віравала. Нягледзячы на чэргі ў некалькі кіламетраў, жыхары Варшавы ды госці польскай сталіцы чакалі па некалькі гадзінаў, каб патрапіць у месцы, куды ўваход у звычыйны дзень зачынены.

Спорт:

Аляксандр Андрыеўскі - галоўны трэнер ХК "Дынама-Менск"

20.05.2013 17:03

У панядзелак яго кандыдатуру зацвердзіў назіральны савет таварыства "Дынама". Асістэнтамі сталі Алег Мікульчык і Любамір Покавіч. 44-гадовы Аляксандр Андрыеўскі на трэнерскай працы з 2008 года. Ён кіраваў менскім "Дынама" ў 2009-2010 гадах.

Уладзімір Цыплакоў — у перадінсультным стане

20.05.2013 16:54

Звесткі пра стан здароўя Цыплакова пацвердзіў галоўны рэдактар "Прессбола" Уладзімір Беражкоў. Выканаўцам абавязкаў дырэктара ХК "Дынама-Менск" стаў 51-гадовы Алег Іваноў, бронзавы прызёр моладзевага чэмпіянату СССР у складзе менскага "Юнацтва".

Трэцяя!

20.05.2013 16:46

У абноўленым рэйтынгу Вікторыя Азаранка захавала за сабой трэцяе месца ў адзіночным разрадзе. Па-ранейшаму лідыруе амерыканка Серэна Уільямс. Расіянка Марыя Шарапава другая. Нагадаем, што ў нядзелю ў фінале турніра ў Рыме Азаранка прайграла Уільямс— 1:6, 3:6.

Польскі трыумфатар

20.05.2013 16:36

Аляксандр Буйкевіч стаў пераможцам этапу Кубка свету па фехтаванні на шаблях, які прайшоў у Варшаве. У фінале беларус адолеў сярэбранага прызёра Алімпіяды 2012 года ў Лондане італьянца Дыега Акьюццы – 15:14.

Алег Блахін зыходзіць?

20.05.2013 16:26

Галоўны трэнер кіеўскага «Дынама» падаў у адстаўку пасля матчу 29-га тура чэмпіянату Украіны з «Таўрыяй», які скончыўся паразай бела-блакітных 2:3. З учорашняга дня кіяўляне больш не ўдзельнікі Лігі чэмпіёна.

Тэхналогіі:

Інтэрнэт перамагае тэлефонную сувязь

20.05.2013 13:25

Пакуль толькі адзін сотавы аператар Расіі дазволіць сваім абанентам тэлефанаваць адзін аднаму бясплатна, а грошы плануюць браць толькі за доступ у інтэрнэт і за званкі на тэлефоны канкурэнтаў

Адраджэнне першай інтэрнэт-старонкі

20.05.2013 13:14

Навукоўцы Еўрапейскага цэнтра ядзерных даследаванняў спрабуюць аднавіць першую, створаную яшчэ 20 гадоў таму, старонку ў інтэрнэце. Удзельнікі праекта спадзяюцца, што рэстаўрацыя першага вэб-сайта нагадае пра ідэалы стваральнікаў інтэрнэту. 

Сэрвіс бясплатных аб'яваў Second.by стаў мільянерам

20.05.2013 13:05

Сайт бясплатных аб'яваў дасягнуў юбілейнага паказчыка. Упершыню на рэсурсе адначасова размяшчаецца мільён прапаноў пра куплю і продаж беларускіх тавараў.

Warner Bros апублікавала тызер гульні Batman: Arkham Origins (відэа)

20.05.2013 12:01

Студыя WB Games Montreal апублікавала тызер гульні Batman: Arkham Origins, рэліз якой запланаваны на канец кастрычніка 2013 года. Паўнавартасны трэйлер будзе апублікаваны ў будучы панядзелак.

Выйшаў новы беларускамоўны пераклад Skype

16.05.2013 18:13

Новая версія перакладу папулярнай праграмы Skype на беларускую мову даступная для скачвання. У новай версіі выпраўленыя многія ранейшыя памылкі. Пераклад максімальна набліжаны да гласарыя Майкрасофт. 

 

Сёння ў эфіры:


 

 

 

 

_______________________________

 
 
 

 

 

 

 

Надвор'е. Беласток     Надвор'е. Гродна

 

Надвор'е. Горад Бяла-Падляска     Надвор'е. Брэст

 

           

 

 

              

 

Сёння ў эфіры:

 

 

 

 

_______________________________

 
Навіны з
line
15-472 Беласток, вул. Цепла 1/7
e-mail: info@racyja.com
тэл. сакратарыята +48 85 676 80 20
skype: racyja
fax: +48 85 676 80 25
тэл. для слухачоў +48 85 654 51 51
тэл. для SMS +48 508 667 663
тэл. рэдакцыі +48 85 676 80 24

Беларускае Радыё Рацыя
фінансуецца

Міністэрствам замежных спраў
Рэспублікі Польшча

 

Kingdom of the Netherlands Wielka Brytania w Polsce Ministerstwo Administracji i Cyfryzacji Civil Rights Defenders Беларуская Народная Рэспубліка Праваабарончы цэнтр «Вясна» palitviazni.info International Media Support Partnerstwo Wschodnie - Eastern Partnership European Radio for Belarus Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка камунікат.org Тыднёвік беларусаў у Польшчы Першая беларуская палітычная сацыяльная сетка